8 студзеня ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны політэхнічны каледж” адбылася цырымонія адкрыцця трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Словы падтрымкі алімпіёнікам прагучалі ад старшыні журы, дацэнта кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата педагагічных навук Ірыны Мікалаеўны Саматыя і намесніка старшыні журы, старэйшага выкладчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Аляксандравіча Радзевіча.
Святочны настрой стварылі ансамбль цымбалістаў сярэдняй школы № 16 г.Оршы, танцавальны ансамбль ”Пралеска“ сярэдняй школы № 20 г.Оршы імя І.А. Флёрава, вакалісты гімназіі № 1 г.Оршы імя Г.В. Сямёнава і сярэдняй школы № 13 г.Оршы імя І.І. Якубоўскага Гардзей Лагімахаў і Аліна Румо. Яскравым і запамінальным было выступленне пераможцы раённага тура, дыпламанта другой ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“ Максіма Голубева з сярэдняй школы № 3 г.Оршы імя У.С. Караткевіча.
Жадаем поспехаў усім удзельнікам алімпіяды і адкрыцця новых граняў нашай роднай беларускай мовы!