13.12.2023 на базе ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Оршы" прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Эфектыўныя формы і метады работы са здольнымі і высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы іх да прадметных алімпіяд і конкурсаў".
У ходзе паседжання настаўнік ДУА "Сярэдняя школа № 13 г. Оршы імя І.І. Якубоўскага" Развянкова В.М. пазнаёміла калег з асаблівасцямі пабудовы вучэбнага занятка па беларускай мове ў 9 - 11 класах з улікам падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд.
Настаўнік ДУА "Сярэдняя школа № 20 г. Оршы імя І.А. Флёрава" Рабцава Л.У. падзялілася з педагогамі вопытам прымянення эфектыўных прыёмаў арганізацыі індывідуальнай і калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці здольных і высокаматываваных вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.
Настаўнік ДУА "Гімназія № 1 г. Оршы імя Г.В. Сямёнава" Вінаградава В.М. пазнаёміла настаўнікаў з вучэбнымі дапаможнікамі, даведачнай літаратурай, электроннымі рэсурсамі, якія мэтазгодна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы вучняў 9 - 11 класаў да алімпіяды.
Настаўнік ДУА "Гімназія № 2 г. Оршы" Сякацкая Л.В. прадставіла сучасныя тэхналогіі ў рабоце з высокаматываванымі вучнямі на факультатыўных занятках па беларускай мове і літаратуры.
На метадычным квэсце настаўнікі ДУА "Сярэдяя школа № 6 г. Оршы" пазнаёмілі калег з найбольш эфектыўнымі формамі, метадамі і прыёмамі работы з высокаматываванымі і здольнымі вучнямі, уключыўшы педагогаў у актыўную творчую дзейнасць.