З 15 па 22 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” згодна зацверджанага плана прайшоў тыдзень бяспекі для вучняў 1- 11 класаў.У рамках тыдня прайшлі розныя мерапрыемствы. Настаўнікі пачатковых класаў правялі ўрок займальнай бяспекі, на якім вучні паўтарылі асноўныя правілы дарожнага руху, пазнаёміліся з прызначэннем некаторых дарожных знакаў,правялі практычныя заняткі на тэму "Бяспечны шлях ушколу», праверылі свае веды па правілах дарожнага руху, адказаўшы на пытанні віктарыны. Настаўнікам інфарматыкі для вучняў 1-11 класаў быў арганізаваны прагляд фільма па прафілактыцы дарожна – транспартных здарэнняў. Члены клуба “Правілы дарожнага руху” правялі тэсціраванне па тэме “Правілы дарожнага руху сярод веласіпедыстаў”.
Актыўны ўдзел у гэтым тэсціраванні прынялі вучні 4 класа. На працягу ўсяго тыдня праводзіўся конкурс сярод вучняў на лепшы калаж па прафілактыцы бяспекі. У гарачай барацьбе за першынства ў конкурсе пераможцам стаў 6 клас . Вучні 6 класа ўзнагароджаны граматай і светазваротнымі элементамі. Таксама вучні 1-8 класаў рыхтавалі малюнкі па тэме “Бяспечная дарога”. Лепшыя работы былі прадстаўлены на выстаўцы. Класны кіраўнік выпускных класаў для вучняў старэйшых класаў правяла прафілактычны занятак на тэму “ Паважаеш сябе-паважай іншых!”, на якім вучні яшчэ раз успомнілі правілы дарожнага руху, пазнаёміліся з законамі бяспекі дарожнага руху. На працягу тыдняў фае школы на інфармацыйных стэндах былі размешчаны матэрыялы па прафілактыцы дарожна- транспартных здарэнняў. Вучні з цікаўнасцю адгукнуліся на ўсе мерапрыемствы.
Хочацца верыць, што вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” заўсёды будуць дысцыплінаванымі на дарозе і будуць заклікаць да гэтага сваіх равеснікаў і дарослых.