31.01.2024 на базе ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Оршы» ў мэтах павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры».
Прадстаўлены вопыт работы настаўнікаў ДУА «Вусценская сярэдняя школа Аршанскага раёна імя З.І. Баркоўскага» Гапаньковай Т.М. па тэме «Чытацкая адукаванасць як аснова працэсу навучання», ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Оршы імя І.І. Якубоўскага» Пліско Н.М. па тэме «Прыёмы работы з вучэбным тэсктам на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры: аналіз тэксту (супастаўляльны, комплексны)», ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Барані» Смяловай Н.М. па тэме «Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак развіцця чытацкай адукаванасці».
На пасяджэнні разгледжаны пытанні выкарыстання на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры відаў дзейнасці, якія фарміруюць чытацкую адукаванасць: складанне плана, тэзісаў, канспекта тэксту, самастойнае складанне табліц, схем, алгарытмаў, апорных канспектаў для абагульнення і сістэматызацыі вывучанага матэрыялу.
Настаўнік Іванова І.У. (ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Оршы») правяла з настаўнікамі вучэбны занятак па беларускай літаратуры з выкарыстаннем відаў дзейнасці, якія фарміруюць чытацкую адукаванасць. Настаўнікам была прапанавана работа ў групах (напісаць пісьмо бацькам ад імя пісьменніка), прадэманстраваны прыёмы «Жывая карцінка», «Уважлівы слухач», «Батарэя пытанняў», «Гісторыя з мяшка», «Кластар», «Клоўз-тэст» і г.д.).
Кожны настаўнік узбагаціў сваю метадычную скарбонку новымі метадамі і прыёмамі работы.