У дзяржаўнай установе адуацыі «Сярэдняя школа № 18 г.Барані» прайшло другое паседжанне школы педагагічнага майстэрства «Эфектыўныя метады і прыёмы арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў».
Настаўнікі школ Аршанскага раёна працавалі над тэмай «Асноўныя этапы арганізацыі даследчай працы». У час семінара-практыкума яны пазнаёміліся з тыповымі памылкамі, што дапускаюцца пры арганізацыі сумеснай даследчай дзейнасці настаўніка і вучняў. Даведаліся прысутныя пра метады даследавання, працу з літаратурай па абранай тэме. Настаўнікам быў прапанаваны алгарытм паэлементнага навучання даследаванню.
Практычную частку паседжання падрыхтавалі Каранькова Э.А. і вучні 9 класа сярэдняй школы № 18 г.Барані. Прэзентыцыя даследчай работы «Індывідуальна-аўтарскія назвы асоб у мове мастацкага твора (на аснове сучаснай перыёдыкі)» зацікавіла настаўнікаў. Прысутныя далі ацэнку рабоце і яе абароне, назвалі станоўчыя бакі і адшукалі недахопы.
Напрыканцы сустрэчы быў праведзены трэнінг «Плюс – мінус – цікава» і рэфлексія «Няскончаны сказ».