Мясцінамі Караткевіча ў Оршы
26 лістапада краіна адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся беларускі класік ў Оршы. Тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва, сюды ён прыязджаў у госці да маці і проста, каб адпачыць душой. Па словах аўтара, нідзе яму “так добра не пісалася, як у Оршы”. Горад захаваў шмат мясцін, звязаных з яго жыццём і творчасцю. А шанаваць памяць аб вядомым земляку стала справай гонару для аршанцаў.
У гэтым годзе, таксама, адбылося шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею. Вядома, у сённяшні час многія з іх атрымалі іншы фармат, але свята гэта не сапсавала. Нават, наадварот, зрабіла яго больш утульным і ўдумлівым.
Такая значная падзея не пакінула ў баку навучэнцаў гурткоў “Юныя аршанцы” і “Краязнаўцы” Аршанскага раённага цэнтра фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. У гэты дзень яны наведалі мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніка. Раніцай разам са сваімі кіраўнікамі Л.А. Саратокінай і А.В. Ананчанкам дзеці адправіліся ў музей У.С. Караткевіча. Яшчэ раз прайшліся па залах,
нагадалі важныя моманты з біяграфіі пісьменніка. Затым наведалі рэспубліканскую мастацкую выставу “Зямля пад белымі крыламі”, якая адкрылася ў музеі да юбілею. Дзецям спадабаліся прыгожыя беларускія краявіды, ілюстрацыі да твораў В.С. Караткевіча вядомых мастакоў.
Затым падарожнікі адправіліся на вуліцу Уладзіміра Караткевіча. На ёй знаходзіцца пасляваенная бацькоўская хата пісьменніка. Менавіта тут пачынаючы аўтар напісаў свае першыя творы. На двары захаваўся хляўчук, на гарышчы якога малады Караткевіч напісаў першы варыянт папулярнай аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. Само гарышча аўтар называў “летняй рэзідэнцыяй”. Побач з хатай расце стары каштан, саджанец якога студэнтам Валодзя прывёз з Кіева.
А яшчэ дзецям хацелася паглядзець на мурал, які з’явіўся напярэдадні юбілею ў гонар літаратара. Мурал намаляваны на фасадзе пяціпавярховага дома, што побач з бацькоўскай хатай. На ім вялікі партрэт класіка, фрагмент рукапісу верша “Орша” і малюнкі пісьменніка. Юным краязнаўцам спадабалася праца аршанскага мастака Дзмітрыя Талкачова. Яны разглядалі малюнкі, затым дружна прачыталі ўрывак рукапісу верша “Орша”.
Сапраўды, рака натхняла на паэтычны лад.
Святочнае падарожжа падыйшло к канцу. Усе былі задаволеныя. Шмат цікавых сустрэч і яркіх уражанняў падаравала раніца. На заняткі вярталіся ў прыўзнятым настроі. Наперадзе юных краязнаўцаў чакаюць новыя падарожжы і адкрыцці ў родным горадзе Орша.
Метадыст АРЦФКТіКДіМ В.М. Пашковіч