У гэтым навучальным годзе кожны чацвёрты чацвер месяца навучальныя ўстановы краіны ператвараюцца ў школы актыўнага грамадзяніна. Дзякуючы праекту "ШАГ" падлеткі могуць сустрэцца і пагаварыць з грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, навукоўцамі, пісьменнікамі і іншымі вядомымі людзьмі.
Не выключэннем гэты праект стаў і для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Крапівенская яслі-сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Так 26 верасня вучні 8,9,11 класаў прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання пад агульнай назвай “Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства”. У межах дадзенай тэмы разглядаліся наступныя пытанні: “Мір, сяброўства, адзінства і згода – сапраўдныя каштоўнасці чалавецтва”, “Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог” (вынікі ІІ Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША)”, “Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!”.
Пачалося мерапрыемства з выступлення намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Мядзведзевай С.В., якая разам з вучнямі зрабіла экскурс у мінулае нашай краіны. Прыгадваючы ўрокі гісторыі і літаратуры, вучні адзначылі, што наша краіна заўсёды імкнулася да міру і волі, наш народ ніколі не нападаў на іншыя народы. Таму значнай падзеяй гэтага года для нас стала 75 гадавіна з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Засяродзілі ўвагу і на дзейнасці нашай краіны у падтрыманні міру ў сучасны час.
Наступны “ШАГ” у рамках дадзенай тэмы разам з вучнямі зрабіў настаўнік фізічнага выхавання Нікіфараў Д.М. Вучні з захапленнем успаміналі, як сачылі за вынікамі нашай краіны ў ІІ Еўрапейскіх гульнях. У час размовы з вучнямі Дзмітрый Міхайлавіч таксама адзначыў, што і сярод нашых школьнікаў ёсць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія маюць высокія дасягненні ў спорце. Гэтым яны праслаўляюць сваю школу. А ў будучым могуць праславіць і краіну. Таму трэба пачынаць з малога і імкнуцца да вялікага.
Трэці блок інфармацыйнай гадзіны прысвяцілі перапісу насельніцтва, які пачнецца ў нашай краіне ўжо 4 кастрычніка. Такую важную сацыяльную і палітычную падзею ніяк не маглі пакінуць без увагі. Вучням былі прадстаўлены відэаролікі, з якіх яны даведаліся пра мэту, задачы і ў якой форме будзе праходзіць перапіс.
Завяршаючым этапам дадзенага мерапрыемства стала выступленне старшыні прафсаюзнага камітэту Сняжынскай Л.М., якая расказала старшакласнікам пра дзейнасць дадзенай арганізацыі, яе мэты і накірункі. Таксама Ларыса Мікалаеўна адзначыла, што ў гэтым годзе спаўняецца 115 год прафсаюзнаму руху Беларусі.
Вельмі прыемна, што дадзеная тэма сапраўды зацікавіла вучняў нашай школы. У канцы гутаркі падлеткам задалі пытанне: чым жа яны могуць быць карысныя сваёй дзяржаве цяпер? Большая частка прысутных адказала: выдатна вучыцца, каб прыносіць карысць сваёй краіне.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Н.А. Вараб’ёва