СВЯТА – ІЛЬІНСКАЯ ЦАРКВА
Вул. Ільінская, 1
Была заснавана па ўказу вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра-IV га ўдзячнасць за выратаванне яго жонкі Лізаветы, якая ледзве не патанула ў Дняпры ў дзень Прарока Іллі. Першы драўляны храм быў пабудаваны ў 1460г. Пазней ен згарэў. На яго месцы ў 1505г. княгіня Соф’я пабудавала яшчэадзін храм у імя Святога Іллі. Паводле падання ў час Паўночнай вайны ў 1706г. Петр-І маліўся ў ім аб дараванні перамогі. А ў 1812г. доўга і задумліва глядзеў на храм і на Дняпро з замчышча Напалеон.
У 1880г. ( па іншых звестках – у 1898г.) быў пабудаваны мураваны храм, абнесены мураванай сцяной, у аснаванні якой быў закладзены вялікі камень з надпісам другой паловы 17 ст. Гэты храм і захаваўся да нашых дзен, упрыгожваючы сабой левы бераг Дняпра насупраць аршанскага гарадзішча. У 20 –
Ільінская царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм крыжова-купальнай кампазіцыі. Кананічную 4-часткавую кампазіцыю царквы фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, 5-цігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт збудавання фарміруюць узняты на каскад какошнікаў цыбулепадобны купал над цэнтральным купалападобным аб’емам, 2 макаўкі над шатром васьмерыка званіцы і шматгранным дахам апсіды. Уваход вылучаны традіцыйным для рускага храмавага дойлідства 17 ст. 4-слуповым рундуком, завершаным граненым шатром з макаўкай. У насычанай архітэктурнай пластыцы выкарыстаны старажытнарускія дэкаратыўныя формы – кілепадобныя, пластычна насычаныя ліштвы арачных праемаў, набраныя квадратнымі шырынкамі фрызы, гарэльефныя крыжы, вылучаныя на белым фоне сцен блакітнай афарбоўкай. Інтэр’ер мае ссіметрычную выцягнутую па падоўжанай восі будову: тамбур, асноўны аб’ем, апсіда. Цэнтальная частка асноўнага аб’ему завершана купалам. Тэрыторыя царквы абнесена мураванай агарожай, вуглы якой умацапваны контрфорсамі, дэкаратыўнымі вежачкамі. Манументальная брама знаходзіцца з боку вул. Ільінскай.