Здание бывшего иезуитского коллегиума
В 1590 г. канцлер ВКЛ Лев Сапега приобрёл в центре города Орши участок и построил на нём первый в городе католический костёл.
1612 г. – открытие иезуитского коллегиума при костёле.
1660 г. – по приказу короля Яна III Собесского рядом со старым костёлом на месте состарившегося одноэтажного было возведено двухэтажное здание иезуитского коллегиума.
В 1680 г. пожар уничтожил все деревянные строения на территории коллегиума иезуитов.
1690 г. - с разрешения короля Яна III Собесского в Орше было построено каменное здание коллегиума.
В 1741 г. оршанские иезуиты начали возводить каменный костёл. В 1768 г. костёл был освящён во имя архангела Михаила.
В 1820 – е годы, когда по приказу Александра I на территории Российской империи орден иезуитов был отменён, Оршанская иезуитская коллегия закончила свою работу. А в бывших зданиях коллегиума была открыта 4 – классная доминиканская школа, в монастыре разместились учителя и конвикторы.
С 1829 г., после закрытия всех доминиканских школ в Орше, началось разрушение комплекса построек бывшей иезуитской коллегии.
С 1842 года здания были отданы под новую городскую тюрьму, которая просуществовала до 1989 года.
Здание бывшего иезуитского костёла архангела Михаила до середины 19 в. было окончательно разрушено.
В 2008 г. закончилась реставрация, и в настоящее время иезуитский коллегиум приобрёл свой первозданный вид памятника архитектуры ХVII века. Сейчас здесь современный культурно-административный центр: детская библиотека им. В.С. Короткевича, Оршанская городская художественная галерея В.А. Громыко, отдел культуры Оршанского горисполкома, а в здании бывшей бурсы – Городской Дом ремёсел.
Аптека
При коллегиуме “с давних времён” в небольшом одноэтажном кирпичном здании размещалась аптека. Как говорилось в одном из актов визитации, создана она была “как для быстрого спасения при необходимости особ монашеских, так и для учеников, собственных подданых и убогих”. При этой первой в городе аптеке жил утверждённый врачебной управой провизор, который имел от иезуитов стол и пенсию.
Лекарственные растения и корни для аптеки выращивались тут же, на коллегиумном дворе, в “ботаническом огороде”. Кроме того при коллегии был большой сад со значительным количеством фруктовых деревьев.
Система иезуитского обучения
Иезуиты кроме воспитания и обучения монахов занимались и светским образованием молодёжи города и Оршанского повета, право на это они получили от короля Жигимонта ІІІ в 1621 г. С этой целью при Оршанском коллегиуме существовала пятиклассная школа.
Иезуитами была разработана целая система обучения. Целью образования была объявлена «ученая и красноречивая набожность». Каждый ученик должен был четко овладеть античными языками (в первую очередь латинским), хорошо знать произведения римских авторов, уметь писать стихи и сочинять речи. В иезуитской школе преподавались грамматика, поэтика, риторика, логика, философия. На протяжении трёх первых четвертей 18 в. в ней работали 4 – 5 профессоров. В начале 19 в. в школе обучалось от 39 до 90 человек.
В иезуитском коллегиуме был создан школьный театр. Представление о его репертуаре, даёт «Оршанский кодекс» - рукописный сборник барочных драм конца 17 в. с белорусскими интермедиями, созданными в самой коллегии.
Пребывание в коллегиуме императора Франции Наполеона Бонапарта во время отступления из России
7/19 – 8/20 ноября 1812 г. – в Оршанском коллегиуме останавливался, отступая из России, император Франции Наполеон (1769-1821) – государственный деятель и талантливый полководец, первый консул Французской республики. Здесь впреддверии дальнейшего отступления император французов принимал отчет интенданта “Великой армии” Анри Бейля, более известного в мире как писатель Стендаль.
Чаму і як вучылі аршанскія езуіты.
Пачаўся новы навучальны год, школы Оршы гасцінна адчынілі дзверы перад сотнямі вучняў. Цікава ўзгадаць гісторыю адной з самых адметных навучальных устаноў, якія існавалі ў нашым горадзе – Аршанскага езуіцкага калегіума.
Аршанскі езуіцкі калегіум быў заснаваны па хадайніцтву пробаршча першага ў горадзе каталіцкага касцёла Якуба Лаўрэнці. На той час у Оршы і Аршанскім павеце не было ніводнай навучальнай установы, і адкрыцце калегіума давала мясцовай моладзі шанц атрымаць адукацыю. Падрыхтоўка да адкрыцця пачалася з 1609 г., калі план адкрыцця калегіума быў адобраны каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам ІІІ. З 1616 г. рэзідэнцыя езуітаў у Оршы была ператворана ў калегіум. Вядома, што ў 1617-1618 навучальным годзе тут ужо навучалася 20 чалавек, першым настаўнікам быў ксёндз Марцін Бралінскі. А ў 1621 г. кароль выдаў аршанскім езуітам прывілей на адукацыю моладзі ў Оршы і Аршанскім павеце.
Папулярнасць езуіцкай адукацыі хутка расла: калегіум быў адзінай навучальнай установай для свецкай моладзі ў Аршанскім павеце; акрамя таго прывабліваў высокі ўзровень ведаў і адсутнасць платы за навучанне. Езуіты стваралі выдатныя ўмовы для навучання: у калегіуме было чыста і ўтульна, пакоі былі ўпрыгожаны дыванамі і карцінамі. Акрамя таго, па ўспамінах сучаснікаў, ежа ў езуітаў заўсёды была вельмі смачнай і вытанчанай.
Дзейнасць усіх езуіцкіх калегіумаў і ўніверсітэтаў была абумоўлена школьным уставам, які называўся “Ratio studiorum”. Гэты ўстаў быў зацверджаны ў 1599 годзе, і аказаўся настолькі дасканалым, што праіснаваў без змен да 1832г. Ва ўставе былі падрабязна рэгламентаваны ўсе бакі школьнага жыцця. Генерал ордэна, які быў намінальным кіраўніком усіх навучальных устаноў, мог быць упэўненым, што ў адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час ва ўсіх школах вучні працавалі над аднымі і тымі жа заданнямі.
Высокі ўзровень адукацыі ў езуіцкіх калегіумах забяспечвалі падрыхтаваныя выкладчыкі. Менавіта езуіты высока паднялі ў вачах грамадскасці званне настаўніка, надаўшы гэтай пасадзе статус ганаровай ў іерархіі ордэна, атрымаць якую было вельмі складана: адбор і навучанне будучых выкладчыкаў працягваліся 15 год і былі вельмі строгімі.
У калегіум прымаліся хлопчыкі незалежна ад веравызнання, саслоўя і матэрыяльнага становішча. Прычым, настаўнікі павінны былі ставіцца аднолькава да бедных і багатых вучняў. Незаможныя вучні атрымоўвалі не толькі прытулак і ежу, але і аддзенне. Згодна са школьным уставам, галоўнай рысай вучэбнага працэса ў калегіуме павінна была быць дабрата настаўнікаў і павага да вучняў. Разам з тым, езуітамі ўжываліся цялесныя пакаранні, бо падтрымліваць дысцыпліну ў класах было вельмі няпростай справай: за адной партай маглі сядзець вучні ад васьмі да трыццаці гадоў. “Забіяцтва, сваволле, фанабэрыя і п’янства былі, - па словах тагачасных настаўнікаў, - недахопамі, з якімі неабходна было змагацца на школьнай лаўцы”. І хаця манахі-настаўнікі ніколі ўласнаручна не выконвалі пакаранняў, захаваўся цыркуляр, у якім генерал ордэна сур’ёзна непакоіўся, каб і насамрэч не адбылося забойства.
Асноўнай мэтай, якую ставіла перад сабой школа, было навучыць свабодна і прыгожа выражать свае думкі на латыні – мове сярэдневечных вучоных – што было галоўным паказчыкам адукаванасці. Шмат увагі надавалася выхаванню высакародных манер. Адукацыя ў езуіцкім калегіуме цесна перапляталася з рэлігійным выхаваннем. Хаця на вывучэнне Закона Божага выдзялялася ўсяго адна гадзіна на тыдзень, уся атмасфера езуіцкіх школ спрыяла выхаванню глыбока веруючых людзей.
Шмат гадоў у Аршанскам езуіцкім калегіуме дзейнічала пяцікласная школа, якая забяспечвала сярэднюю адукацыю. У трох першых класах вучні вывучалі граматыку лацінскай мовы. Першы клас калегіума называўся “ніжэйшая граматыка” (infima) дзе вывучаліся асновы латыні: часціны мовы, скланенне і спражэнне. У другім класе завяршалася вывучэнне граматыкі лацінскай мовы. У трэцім класе “вышэйшая граматыка” (suprema classis grammaticae) вывучалі творы Цыцэрона і Авідзія, “Энеіду” Вергілія, сачыненні Катула і Праперцыя. Паколькі вучні ўжо нядрэнна валодалі латынню, усё больш увагі надавалася пісьмовым работам: сачыненням і перакладам. Акрамя таго ў езуіцкіх школах надавалі шмат увагі складанню вершаў. Першапачаткова настаўнік дыктаваў вершы, выкладзеныя прозай, а вучні павінны былі вярнуць ім форму вершаў. А калі гэта практыкаванне было засвоена, пісалі вершы на простыя тэмы.
Па просьбам бацькоў, у езуіцкіх школах Вялікага княства Літоўскага выкладалася арыфметыка, хаця на гэты прадмет выдзялялася няшмат часу і вучні авалодвалі толькі самымі неабходнымі навыкамі. З 1740 года кіраўніцтва ордэна павялічыла час, адведзены на вывучэнне матэматыкі, былі ўведзены элементы алгебры, геаметрыі і астраноміі, хаця навучанне захавала практычную скіраванасць.
Пасля заканчэння граматычнай школы вучань паступаў у клас паэзіі (humanitas), дзе вучні шмат чыталі антычных аўтараў, звяртаючы ўвагу на мастацкія асаблівасці мовы, літаратурныя якасці і высакароднасць думак. Настаўнікі імкнуліся развіць здольнасць вучняў да літаратурнай дзейнасці, кожны тыдзень пісалі сачыненні, заахвочвалася складанне вершаў. Шмат увагі надавалася мастацтву напісання лістоў, якія ў той час былі важным сродкам зносін. Дзеці вучыліся пісаць па розных падставах: лісты з віншаваннямі, спачуваннямі, дзелавыя і прыватныя лісты.
Клас рыторыкі, разлічаны на два гады, завяршаў атрыманне сярэдняй адукацыі ў езуіцкіх школах. У ім вучні вывучалі тэорыю аратарскага мастацтва і выпрацоўвалі ўласны стыль мовы. Падчас размовы трэба было ўлічваць вялікую колькасць фактараў, што ўплывалі на паспяховае правядзенне перамоў, ад радавітасці суразмоўцаў да палажэння знакаў задыяка. Асобна вывучалася мастацтва віншаваць людзей з рознымі падзеямі, прычым, у залежнасці ад прызначэння віншавання, патрабавалася ўжываць пэўныя эпітэты. У далейшым вучні працавалі над складаннем прамоў на зададзеную тэму. Лепшыя пісьмовыя работы зачытваліся публічна, на спецыяльна адведзеным у класе месцы вывешваліся самыя лепшыя творчыя работы.
Каб вучні маглі на практыцы замацаваць уменне трымаць сябе перад вялікай аўдыторыяй, у калегіуме ладзіліся дыспуты і соймікі. Асабліва часта праводзіліся дыспуты ў кан.16 – пач.17 стст., калі дыспут быў адным з дзейсных сродкаў барацьбы з рэфармацыяй. У другой палове 18 ст., як водгук на грамадска-палітычнае жыццё, сталі праводзіцца вучнёўскія соймікі. (Нагадаю, што ў касцёле Св. Архангела Міхаіла, які знаходзіўся на тэрыторыі калегіума, праходзілі паседжанні павятовых соймікаў Аршанскага павета). Вучнёўскія соймікі праходзілі па тых жа правілах, што і шляхецкія, на ніх абмяркоўваліся актуальныя палітычныя праблемы. Вучні павінны былі сфармуляваць і абараніць свой погляд на грамадскія падзеі, што рыхтавала дзяцей шляхты да будучай палітычнай дзейнасці.
У 1645-1649 гг. у Аршанскім калегіуме выкладаліся яшчэ і філасофія, логіка, метафізіка, якія ўваходзілі ў спіс дысцыплін вышэйшай адукацыі. У гэты час у калегіуме выкладала 6-7 высокакваліфікаваных настаўнікаў, у тым ліку – 3-4 прафесары. Змены ў палітычнай сітуацыі ў другой палове 17 ст. прымусілі закрыць гэтыя класы, а вайна на некаторы час прыпыніла заняткі ў калегіуме. Але ў апошняй чвэрці 17 ст. узровень выкладання быў узноўлены, у гэты час у Аршанскім калегіуме выкладалі выключна прафесары. З 1723 г. філасофскія дысцыпліны стала ўваходзяць у вучэбныя планы, а з сярэдзіны 18 ст. сталі выкладацца і замежныя мовы (нямецкая або французская).
Каб зрабіць працэс навучання больш цікавым і эфектыўным, езуіты актыўна выкарыстоўвалі спаборніцтва паміж вучнямі. Усе вучні дзяліліся на пары прыкладна аднолькавых па поспехам і здольнасцям – іх называлі емуламі (што па-латыні азначае раўны). Калі настаўнік выклікаў вучня, разам з ім уставаў і яго емул. Ён выслухоўваў адказ свайго саперніка, і, калі ў гэтым была неабходнасць, выпраўляў і ўдакладняў яго. Адзнакі фіксаваліся ў спецыяльным журнале, і, напрыканцы месяца, падлічвалася іх агульная сума і вызначаліся пераможцы.
Езуіты часцей, чым гэта прынята ў сучаснай школе, выкарыстоўвалі паўтарэнне, без якога немагчыма добра авалодаць замежнай мовай. Шырока практыкаваліся вучнёўскія ўзаемаапытанні.
Езуіты імкнуліся абмежаваць вучэбную нагрузку: дамашнія заданні былі невялікія, асноўны матэрыял вывучаўся ў класе. У дзень было ўсяго па чатыры ўрока па паўтары гадзіны: два да абеда, і два пасля вялікага перапынку. Вучням забаранялася займацца больш за дзве гадзіны без перапынку, займацца ў час, прызначаны для сну і адпачынку. Навучальны год працягваўся ўсяго 190 дзён у год, астатні час вучні праводзілі на дачах ордэна, дзе займаліся фехтаваннем, верхавой яздой, плаваннем, узімку каталіся на каньках і санях, вельмі папулярнай была ігра ў більярд – любімая ігра Ігната Лаёлы – заснавальніка ордэна езуітаў.
З канца 17 да сярэдзіны 18 стст. пры Аршанскім калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, прыкладна ў той жа час тут быў створаны Аршанскі кодэкс – рукапісны зборнік барочных драм, што ставіліся шкалярамі. Тэатральныя прадстаўленні мелі вялікі поспех у гараджан і паспяхова служылі папулярызацыі дзейнасці езуітаў. Акрамя таго, пры калегіуме існавалі музычныя класы, у якіх вучылі спевам і ігры на музычных інструментах.
У той жа час, патрабаванні да ведаў былі вельмі высокімі, што забяспечвалася строгім кантролем за поспехамі вучняў. Перавод з класа ў клас быў магчымы толькі пасля дасканальнага засваення матэрыяла, таму другагоднікі былі звычайнай з’явай. Захаваліся звесткі аб вучнях, якія правучыліся ў адным класе шэсць, сем і, нават, дзевяць год. Экзамены праводзіліся некалькі разоў на год у прысутнасці рэктара, прэфектаў і іншых настаўнікаў. Напрыканцы ліпеня праходзілі публічныя экзамены ва ўсіх класах. Вучні, якія выдатна вытрымалі экзамены ўзнагароджваліся пахвальнымі граматамі і каштоўнымі падарункамі: кнігамі, карцінамі і “іншымі рэчамі, што заахвочваюць юнацтва да навук”, на што езуіты выдаткоўвалі значныя сродкі.
Езуіцкі калегіум працягваў дзейнічаць і пасля далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай Імперыі ў 1772 г. У змест вучэбных праграм былі ўнесены змены: стала вывучацца руская мова, больш увагі надавалася матэматыцы (выкладаліся асобныя курсы алгебры і геаметрыі) і прыродазнаўчым навукам - геаграфіі, оптыцы, балістыцы, механіцы, гідраўліцы, а ў 1797-98 навучальным годзе – нават архітэктура. Пасля забароны ордэна езуітаў папам Кліментам ХIV у 1773 г., калегіумы, якія працягвалі дзейнічаць на тэрыторыі Усходняй Беларусі, зрабіліся цэнтрам прыцягнення інтэлектуальнай эліты ордэна, сюда з’язджаліся лепшыя выкладчыкі з зачыненых заходнееўрапейскіх калегіумаў і ўніверсітэтаў.
У 1820 годзе па загадзе Аляксандра І дзейнасць ордэна езуітаў у Расійскай Імперыі была забаронена. Па сведчанні сучаснікаў, калі весткі аб выгнанні манахаў-езуітаў дайшлі да вучняў калегіума, многія з іх плакалі, бо паспелі шчыра палюбіць сваіх настаўнікаў. На гэтым скончылася двухсотгадовая гісторыя дзейнасці Аршанскага езуіцкага калегіума.
Вераніка Мітракова,
старшы навуковы супрацоўнік Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі.