1 верасня 2018 года сярэдняя школа №3 г. Оршы традыцыйна пачала новы навучальны год з урачыстай лінейкі для вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў. Дзень гэты цалкам быў аддадзены Дню ведаў, якi ў Рэспубліцы Беларусь быў прысвечаны нашай малой Радзіме.
Для школы гэты навучальны год незвычайны. У 2018 годзе ёй спаўняецца 100 год, пра што свдчыць дакумент, знойдзены супрацоўнікамі школьнага музея “Слава настаўніку”.
На ўрачыстасць, прысвечаную 100-гадоваму юбiлею школы, былі запрошаны выпускнікі розных пакаленняў, настаўнікі-ветэраны.
Цудоўная канцэртная праграма ўразіла ўсіх прысутных таленавітасцю і прфесіяналізмам удзельнікаў.
Пранікнёнымі былі выступленні-ўспаміны аб школьных гадах выпускнікоў Пунчанкі А.П., Батава В.В., Каткоўскага Л.В., Шкрэдавай Н. А.
У якасці падарункаў любімай школе ганаровыя госці пакінулі аўтарскія навуковыя выданні кніг і запісы-успаміны ў кнізе-водгукаў у школьным музеі.
Амаль кожны выступаючы былы выпускнік нагадваў сваіх любімых настаўнікаў, сярод якіх Абезгаўз Я.Я., Шкрэдаў А.Р. , Міхайлава Л.І., Клачкова В.В.
З Валянцінай Васільеўнай Клачковай выпускнiкам давялося пагаварыць па тэлефоне, расказаць пра свае дасягненні.
Настаўнікі-ветэраны Даніленка Т.П. і Грабовік Т.У. наведалі Вялянціну Васільеўну, павіншавалі са святам цудоўнага чалавека, мудрага настаўніка і кіраўніка,клапатлівую маці, бабулю, прабабулю, пажадалі ёй здароўя і доўгіх гадоў жыцця (зараз Валянціне Васільеўне 92 гады).
Калектыў ветэранаў педагагічнай працы шчыра ўдзячны дырэктару школы Сіняўскай А.У., адміністрацыі, настаўнікам і вучням за арганізацыю і правядзенне 100-гадовага юбілею.
Настаўнiк-ветэран,
у мінулым кіраўнiк музея «Слава настаўніку»
сярэдняй школы №3 г. Оршы Т.У. Грабовiк