- Ошибка
-
- JFolder::files: Путь не является директорией:
- notice
-
- There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/stories/news/00_2018/03-mart/04/bel
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дапаможная школа № 24 г. Оршы» прайшоў тыдзень беларускай мовы пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску».
Пачаўся прадметны тыдзень з лінейкі-прэзентацыі «Да дня роднай мовы», дзе вучні даведаліся аб гісторыі абвяшчэння гэтага дня, пазнаеміліся з планам правядзення мерапрыемстваў. У файе школы была аформлена партрэтная галерэя «Славутыя імены Бацькаўшчыны», а ў бібліятэцы – выстава кніг і часопісаў «Песняры зямлі беларускай». Падчас правядзення тыдня настаўнікі прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства на адкрытых занятках беларускай мовы. А сярод вучняў вызначаны самы старанны ў конкурсе на лепшы сшытак па беларускай мове «Лепш за ўсіх».
З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы адбыўся шэраг пазакласных мерапрыемстваў. Вучні здзейснілі «Падарожжа ў гісторыю» і наведаліся ў этнаграфічны музей «Млын», дзе для іх на дабрачыннай аснове правялі пазнавальную экскурсію ў мінулае. У гульні-падарожжы «Сакрэты арфаграфіі» вучні змаглі прадэманстраваць свае веды правілаў правапісу на роднай мове. У конкурсе на лепшага дэкламатара вершаў Эдзі Агняцвет, прысвечанаму 105-годдзю паэткі, узялі ўдзел нават вучні-пачаткоўцы, якія яшчэ не вывучаюць беларускую мову.
Завочнае падарожжа па Беларусі «Зямля пад белымі крыламі» натхніла рабят на ўдзел у конкурсе малюнкаў «Родныя вобразы». У групах падоўжанага дня выхавацелі распачалі для дзяцей куфэрак мультфільмаў па-беларуску.
Напрыканцы тыдня адбылося сапраўднае свята «Беларуская скарбонка», дзе вучні мелі магчымасць адказаць на пытанні віктарыны, выканаць цікавыя заданні, даведацца аб паходжанні беларускіх назваў, пагуляць у перакладчыкаў. У дзяцей фармiравалася пачуццё гонару за родную мову i паважлiвыя адносiны да культурных традыцый беларускага народа, цiкавасць да вывучэння беларускага фальклора.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся госці – суседзі і добрыя сябры з «Сярэдняй школы № 3 г.Оршы». Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы і спявалі песні на роднай мове. Сапраўдным упрыгожваннем свята сталі калажы, падрыхтаваныя да конкурсу «Спажываем беларускае». У фінале мерапрыемства вучні сервіравалі сталы стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Тут былі і гуркі з капустай, і яечня з салам, і бульба з каўбасамі, і дран ікі, і шчаўе, і клёцкі, і грыбы, і нават вергуны... Так свята стала не толькі прыгожым і цікавым, алё і смачным.
Вынікі насычанага прадметнага тыдня падведзены на заключнай лінейцы, дзе лепшыя з лепшых аматары роднай мовы атрымалі граматы. Падчас беларускага тыдня кожны вучань меў магчымасць праявіцьсябе, рэалізаваць свае творчыя здольнасці і, галоўнае, павысіць узровень валодання беларускай мовай.
{gallery}stories/news/00_2018/03-mart/04/bel{/gallery}