Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
Пятрусь Броўка
Быць патрыётам – гэта значыць любіць сваю краіну, ведаць родную мову і культуру, шанаваць сваіх продкаў, працаваць на карысць свайму народу… Гэты спіс можна прадаўжаць бясконца. Але патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца. І для таго, каб нашы выхаванцы правільна разумелі значэнне слова “патрыёт”, і для таго, каб сталі годнымі гэтага звання, у аздараўленчым лагеры “Сонечны” Крапівенскай ЯС-СШ праводзіўся Дзень Беларусі.
На працягу дня вучні спявалі беларускія песні, чыталі вершы беларускіх паэтаў, удзелінічалі ў конкурсе малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”. Прыемным было тое, што выхаванцы добра ведаюць традыцыі і культуру свайго народа, ведаюць імёны, якімі ганарыцца наша дзяржава. Нават самыя маленькія выхаванцы з вялікім гонарам і захапленнем чыталі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, а іх старэйшыя таварышы з натхненнем прынялі ўдзел у пазнаваўчай праграме “Зямля пад белымі крыламі”.
Самымі актыўнымі і творчымі ў гэты дзень сталі Каткоўская Дзіяна, Зінковіч Паліна, Сысоеў Дзмітрый і Дарагайкіна Надзея. Рабяты з вялікім азартам паўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах. І на выніковай лінейцы, якая праводзіцца напрыканцы дня, пераможцаў віталі не толькі шчырымі, сяброўскімі апладысментамі, але і невялікімі падарункамі.
Шануйце і любіце Беларусь! Будзьце патрыётамі сваёй краіны!