Вучні 7 ”А” класа СШ №9 г. Оршы атрымалі перамогу ў адным з самых прэстыжных міжнародных конкурсаў навукова-даследчых работ - XI Адкрытай Міжнароднай канферэнцыі “Образование. Наука. Профессия”, што праходзіла ў Расіі, г. Атрадны Самарскай вобласці.
Пошуковая група вучняў сярэдняй школы №9 г.Оршы пад кіраўніцтвам свайго педагога, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Дзмітрыеўны Гарбачэўскай, ужо не першы год збіраюць звесткі пра сваіх родных, дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні падтрымліваюць цесную сувязь з ветэранамі, якія яшчэ жывыя, наведваюць іх, аказваюць неабходную дапамогу (Малашэнка М.А., Шэйко Е. А.).
Юныя краязнаўцы працуюць з рознымі крыніцамі: фотаматэрыяламі, ваеннымі дакументамі, сродкамі масавай інфармацыі. Працуюць вельмі многа з сайтамі ,,Памяць народа”, ,,Подзвіг народа”, на якіх зараз можна знайсці разнастайную інфармацыю пра ўдзельнікаў вайны. Вялікую дапамогу аказвае мясцовы ваенкамат.
У гэтым годзе пошукавая група вырашыла пайсці далей па “лесвіцы Памяці”. Сваю даследчую работу “Вернуты з забыцця…” (вынік двухгадовай працы) вучні прадставілі на XI Адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі старшакласнікаў і студэнтаў “Образование. Наука. Профессия”, якая праходзіла ў Расіі, г.Атрадны Самарскай вобласці. Работа прысвечана ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны, аршанскаму лётчыку Пятру Сямёнавічу Завадскаму, прадзеду вучня 7 “А” класа Пісарэнкі Паўла.
У рабоце на падставе матэрыялаў сямейнага архіва (лётныя кніжкі, ваенны білет), успамінаў родных, дакументаў Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь даследуецца ваенны шлях лётчыка 20-га гвардзейскага Севастопальскага бамбардзіровачнага палка дальняга дзеяння П.С. Завадскага. Паказаны нялёгкі шлях салдата: удзел у вызваленні Беларусі, Польшчы, Венгрыі, удзел у баях за Кёнігсбёрг, Берлін. Даследуюцца факты пра ўдзел Пятра Сямёнавіча ў Японскай вайне (1945 г.), пра яго знаходжанне ў палоне. Аналізуюцца пісьмы аднапалчан, лётчыкаў, баявых сяброў, якія пасля вайны шукалі адзін аднаго. Даследчая работа прайшла завочны тур і атрымала высокую адзнаку экспертнай камісіі (93% унікальнасці фактаў).
Група краязнаўцаў атрымала афіцыйнае запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі. На жаль, вочна выступаць у фінале нашы вучні не змаглі. Ім была дадзена магчымасць абараняць сваю работу дыстанцыйна ў рэжыме з дапамогай праграмы “Skype”. Перад выступленнем вельмі хваляваліся, бо прадстаўлялі сваю работу на такім узроўні першы раз. Абарона работы была ў строга рэгламентаваны час. Але з такой задачай юныя даследчыкі справіліся паспяхова. І цяпер вопыт дыстанцыйнай абароны ў іх ёсць.
Па выніках канферэнцыі вучні 7 класа Анціпава Арына, Пісарэнка Павел, Шульгін Цімафей атрымалі міжнародныя Дыпломы пераможцаў і занялі ганаровае 3-е месца з 57 удзельнікаў у намінацыі “Краеведение историческое”.
Са слоў юных даследчыкаў: “Нашы дзяды і прадзеды прайшлі страшнае пекла, здзейснілі немагчымае. Цаной уласнага жыцця далі нам шанц пражыць наша жыцце, як мы самі захочам. Ці варта пра гэта забываць? Не і яшчэ раз не. Памяць не павінна згаснуць. Пошук невядомых герояў Вялікай Айчыннай будзе намі працягвацца. Наш святы абвязак – увекавечыць іх імены”.