Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне каторы год запар навукова-практычнай канферэнцыі вучняў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці “Эврика”. І 2015/2016 навучальны года не стаў выключэннем з гэтых правіл.
Падчас асенніх канікул, 31 кастрычніка 2015 года Віцебскі ўніверсітэт імя П.М. Машэрава ў шосты раз гасцінна расчыніў дзверы для маладых даследчыкаў Віцебскай вобласці—вучняў, чые работы былі прызнаныя лепшымі сярод прадстаўленых на конкурс.
Навукова-практычная канферэнцыя вучняў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці з’яўлецца мерапрыемствам, якое праводзіцца штогод і абугальнае і падводзіць вынікі даследчай дзейнасці вучняў, што праводзіцца на працягу навучальнага года па вучэбных прадметах.
Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” і Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых “Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Удзельнікамі канферэнцыі могуць быць вучні VІІІ-ХІ класаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці.
Да другога этапу канферэнцыі было дапушчана 119 работ, якія былі размеркаваны па розных секцыях.
Прадстаўнікі нашай установы адукацыі (“Сярэдняя школа № 9 г.Оршы”), члены экспедыцыйна-пошукавай групы краязнаўчага гуртка “Крынічка”, вучаніцы ІХ “А” класа Лугаўцова Іна , Яскевіч Вольга, Астапава Таццяна ( кіраўнік Міхновіч Наталля Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры) былі дапушчаны да абароны сваёй работы ў секцыі “Беларуская мова”.
Назва даследавання была акрэслена наступным чынам: “Гартаючы старонкі “ Аршанскай газеты”... (парушэнні норм літаратурнай мовы ў газетных публікацыях) ”.
Тэма работы выбрана невыпадкова, бо ў сучасным грамадстве галоўную ролю ў развіцці культуры маўлення адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі. Але ўсё часцей ў газетных тэкстах з’яўляюцца памылкі і апіскі.
Вучнямі шолы былі прааналізаваны газетныя артыкулы мясцовай прэсы (“Аршанская газета”) на працягу 2014 года (з 4 студзеня па 31 снежня).
Па выніках выступлення на навукова-практычнай канферэнцыі вучняў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці “Эврика” работа нашых дзяўчат была вызначана лепшай і адзначана Дыпломам І ступені.
У сакавіку 2016 года вучаніцы ІХ “А” класа Лугаўцова Іна, Яскевіч Вольга, Астапава Таццяна ў складзе каманды даследчыкаў Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў.
Пажадаем дзяўчам поспехаў!