Работа з высокаматываванымі вучнямі з'яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці любой ўстановы адукацыі раёна. Удзел і поспех у алімпіядзе дае магчымасць сучаснаму школьніку ўбачыць глыбіню сваіх ведаў, вядзе да самапазнання, павышае самаацэнку. Акрамя гэтага, перамога ў трэцім і чацвёртым этапах рэспубліканскай алімпіяд дае магчымасць атрымання высокага бала падчас выніковай атэстацыі.
На базе ДУА “Сярэдняя школа № 17 г.Оршы” ў 2015/2016 годзе пачаў дзейнічаць рэсурсны цэнтр "Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адораных і высокаматываваных вучняў пры падрыхтоўцы да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры". 19 лістапада прайшло першае пясяджэнне цэнтра, на якім распачала работу ЧТГ “Падрыхтоўка да вуснага выступлення“. Актуальнасць работы гэтай групы абумоўлена тым, што менавіта вуснае выказванне з’яўляецца адным з найбольш складаных выпрабаванняў для школьнікаў. Гэта пацвярджаецца і рэзультатамі раённых алімпіяд: колькасць набраных вучнямі балаў подчас гэтага этапу з’яўляецца, мякка кажучы, зусім невялікай. Сёння дзяцей, якія могуць гаварыць лагічна, паслядоўна, у адпаведнысці з абранай тэмай і тымі крытэрыямі, якія прад’яўляюцца да вуснага выказвання, нямнога. Таму адной з задач работы рэсурснага цэнтра з’яўляецца забеспячэнне настаўнікаў раёна інструментарыем для работы з вучнямі па падрыхтоўцы да вуснага выказвання.
Настаўнікі, зацікаўленыя пытаннямі работы з высокаматываванымі вучнямі, былі пазнаёмлены з патрабаванні да вуснага выказвання. Падчас работы адбылося інфармаванне ўдзельнікаў групы з крытэрыямі ацэньвання выказвання. Увага настаўнікаў засяроджвалася на самых цяжкіх і праблемных момантах вуснага выказвання старшакласнікаў, вызначаны найбольш складаныя тэмы, распрацаваны банк дадзеных па тэмах вусных выказванняў. Вынікам работы часовай творчай групы з’явіцца стварэнне электроннага зборніка вусных выказванняў , які будзе распаўсюджаны сярод настаўнікаў раёна.
Спадзяемся, што работа рэсурснага цэнтра дазволіць акумуліраваць, прапагандаваць, распаўсюджваць педагагічны вопыт, тым самым удасканальваць прафесійна-педагагічную кампетэнтнасць настаўнікаў. А гэта, у сваю чаргу, паўплывае на павышэнне выніковасці ўдзелу зборнай Аршанскага раёна ў трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды.