Важная падзея не толькі для сярэдняй школы №8, але і для Оршы адбылася ў Віцебску: школьны ўзорны аркестр на падвядзенні вынікаў III Рэспубліканскага агляду-конкурса дзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”, прысвечанага 70-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, быў узнагароджаны Дыпломам I ступені.
Што гэта не выпадковасць, сведчаць шматлікія перамогі розных узроўняў – ад гарадскога да рэспубліканскага маштабу. З апошніх можна было б адзначыць конкурс “Віват, аркестр!” у горадзе Лепель у 2014 годзе, дзе аркестр стаў лаўрэатам I ступені, а таксама перамога ў V адкрытым абласным конкурсе аркестровых калектываў дзіцячых школ мастацтваў.
Школьны аркестр быў створаны ў 1960 годзе, шмат гадоў ім кіраваў Уладзімір Курыленка. Сёння эстафету пераняў малады дырыжор і кіраўнік аркестра, дарэчы, вучань У. Курыленкі - Сяргей Даронін.
Што кідаецца ў вочы, Сяргей не баіцца папаўняць склад аркестра зусім юнымі музыкамі, пачынаючы нават з першага класа. І таму, хаця выпускнікі-аркестранты заканчваюць школу і пакідаюць свой музычны калектыў, у аркестра заўсёды ёсць творчы надзейны рэзерв. Музычны рэпертуар калектыву разнастайны: ад класічных да сучасных твораў. А некаторыя музычныя творы аранжыруе сам кіраўнік аркестра.
Няма сумнення, што члены журы Рэспубліканскага агляду-конкурса дастойна ацанілі дзіцячы музычны калектыў, які жыве цікавым творчым жыццём і не ўяўляе сябе без актыўнай канцэртнай дзейнасці, пра што могуць пасведчыць аршанцы, калі неаднаразова чулі, як аркестр гучаў на розных раённых мерапрыемствах.
М. Камароўскі,
ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Оршы”